Цісканіна пачалася, калі паліцыя пусціла ў натоўп слёзацечны газ. Па звестках медыкаў, у большасці выпадкаў прычынай смерці стала ўдушша.

Пацярпелі сотні людзей: за 300 чалавек былі тэрмінова дастаўлены ў найбліжэйшыя бальніцы, але многія памерлі па дарозе або падчас лячэння. Каля 180 чалавек паранены, але стан многіх з іх пагаршаецца.

Беспарадкі працягнуліся і за межамі стадыёна, было спалена некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў. Загінулі таксама двое паліцыянтаў.

Улады пачалі расследаванне. Футбольная федэрацыя Інданэзіі забараніла Arema праводзіць хатнія матчы да канца сезону і перанесла на тыдзень усе бліжэйшыя гульні.

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
2
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
6
label.reaction.sad
9
label.reaction.anger
2