Маск у 2021 годзе быў названы самым багатым чалавекам у свеце, але па версіі выдання Bloomberg. Цяпер жа ён першы і паводле штогадовага рэйтынгу Forbes.

Багацце Маска — 251 млрд даляраў. Уражвае, наколькі хутка яно расло: яшчэ год таму Маск меў «толькі» 191 млрд, у 2020-м — 68 млрд, а пяць гадоў таму — каля 20 млрд даляраў.

Вечны канкурэнт Маска, стваральнік Amazon Джэф Безас, саступае вельмі значна, у яго «ўсяго толькі» 151 млрд.

Трэцяе месца заняў Біл Гейтс — 106 мільярдаў даляраў.

«Найбяднейшы» з фігурантаў спісу ў гэтым годзе мае 2,7 млрд даляраў.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1