«Некаторыя краіны-члены ЕС спрабавалі ўвесці санкцыі супраць патрыярха Кірыла, але Венгрыя заблакавала іх, як і ў мінулы раз», — напісаў Ёзвяк у сваім твітары.

Сваю пазіцыю Будапешт па-ранейшаму аргументуе тым, што ніводзін рэлігійны лідар не павінен быць унесены ў санкцыйны спіс. Тое, што Кірыл стаіць на пазіцыях поўнай падтрымкі развязанай расійскім кіраўніцтвам вайны ва Украіне і неаднаразова пра гэта выказваўся ў сваіх «пастырскіх» казанях, пад увагу не бярэцца.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15