табе салодкі і прыемны дым
айчыны, што за годам год згарае,
а я люблю духмяныя сады
ў маім някідкім беларускім краі.
мне даспадобы глебы чорны лой
і сціплы вецер у палях ласкавых.
я не хачу выключнасці тваёй,
ні велічы дурной тваёй, ні славы,
ні бачыць, як шчыруе сынажаць,
дзе маці над чарговым сынам вые
і травы між касцей яго дрыжаць…
мне лепей мы — звычайныя, жывыя.

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1