Як было адзначана, паскорыць рост ВУП улады хочуць за кошт прыросту інвестыцый.

«Задача няпростая, асабліва ва ўмовах санкцыйнага «беспредела», разбураных эканамічных сувязяў, разбалансавання і перабудовы рынку. Для яе вырашэння патрабуецца напружанне па ўсёй сістэме», — сказаў Галоўчанка.

Ён адзначыў, што прырост прамысловай вытворчасці на 2,4% павінен забяспечыць выхад на максімальныя аб'ёмы выпуску прадукцыі за апошнія 10 гадоў. «З улікам планаванага нарошчвання інвестыцый да ўзроўню 20% да ВУП усё павінна быць раскладзена па палічках: праекты, адказныя, крыніцы фінансавання», — падкрэсліў Галоўчанка.

Варта адзначыць, што прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на гэты год прадугледжаны рост ВУП на 2,9%, але пакуль назіраецца толькі скарачэнне. Па выніках васьмі месяцаў валавы ўнутраны прадукт знізіўся на 4,9%, прамысловая вытворчасць упала на 6,6%, а інвестыцыі ў асноўны капітал абваліліся на 18,5%. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0