Дзмітрый Навоша — самы вядомы ў спісе. Ураджэнец Беларусі, доўгі час пражыў ў Расіі, дзе стварыў самы папулярны спартыўны партал Sports.ru.

Пасля выбараў 2020 года Дзмітрый падтрымліваў беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту над людзьмі. Сёння Навоша жыве ў Іспаніі.

Чытайце таксама: Навоша: Калі ў нас забяруць маёмасць, значыць, і лукашэнкаўцы будуць уласнай маёмасці пасля выплачваць кампенсацыі палітвязням

Яніна Сазановіч — рэдактарка канала «Карацелі Беларусі», дзе таксама публікуюць звесткі пра сілавікоў і чыноўнікаў.

Таксама Яніна вядзе ютуб-перадачу, дзе падрабязна праходзіцца па персаналіях, датычных да рэпрэсій. Нядаўна яе мінскую кватэру паказальна разграміў ГУБАЗіК. Сілавікі самі выклалі відэа разбурэнняў у кватэры і пагражалі, што могуць завітаць да сваякоў Яніны.

Раней Навоша і Валерыя Занямонская ўжо фігуравалі ў дзяржаўных СМІ — іх падазравалі ў стварэнні «Чорнай кнігі Беларусі». Гэта быў спіс асобаў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях супраць беларусаў, у «Чорнай кнізе» публікаваліся персанальныя звесткі суддзяў, міліцыянтаў, чыноўнікаў і г.д.

Занямонская, як і яшчэ двое фігурантаў спіса (Даніла Багдановіч і Вольга Высоцкая) нібыта вучыліся ў ЕГУ разам з Сафіяй Сапегай. Усе яны мелі дачыненне да «Чорнай кнігі» і публікацый персанальных даных сілавікоў, пісалі дзяржаўныя СМІ падчас суда над Сафіяй Сапегай. Сапега атрымала 6 гадоў калоніі. Да яе сяброў дацягнуцца не могуць — цяпер будуць судзіць завочна.

Дарэчы, прозвішчы Навошы і Багдановіча агучваў у сваім «інтэрв’ю» таксама затрыманы Раман Пратасевіч. Маўляў, быў вялікі чат арганізатараў і каардынатараў пратэстаў, сярод якіх былі і гэтыя асобы.

Зразумела, што гэта толькі першыя ластаўкі. Следчы камітэт завёў нават спецыяльны тэлеграм-канал, дзе будуць публікавацца імёны і прозвішчы «завочнікаў». Хутка іх стане больш.
А пасля «асуджаных» будуць пазбаўляць беларускага грамадзянства. Адпаведныя папраўкі ўжо падрыхтаваныя.

Артыкулы, па якіх абвіначваюць усіх пяцярых, аднолькавыя. Гэта распальванне варожасці групай асобаў (частка 3 арт.130 КК) і збор і распаўсюд персанальных дадзеных (арт.203 КК).

Пагражае кожнаму з «першай пяцёркі» да 12 гадоў зняволення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру