tagesspiegel.de

tagesspiegel.de

«Мы не можам падаць версію, якая б не ўключала мэтанакіраваную атаку. Усё сведчыць пра тое, што гэта не выпадковасць», — сказаў суразмоўца.

У ноч на 26 верасня дыспетчар берагавой пляцоўкі «Паўночнага патоку — 2» зафіксаваў рэзкае падзенне ціску ў трубаправодзе. Акрамя таго, уцечка газу зафіксаваная з абедзвюх нітках першага «Паўночнага патоку» ў выключнай эканамічнай зоне Даніі на паўночны ўсход ад вострава Борнхольм.

Дацкае энергетычнае агенцтва звярнулася да кампаніі Energinet, якая адказвае за агульную працу дацкай электраэнергетычнай і газавай сістэм, з просьбай павысіць узровень гатоўнасці электраэнергетычнага і газавага сектара Даніі пасля ўцечак газу. Вакол зон уцечак устаноўленыя пяцімільныя забаронныя зоны для суднаходства.

Паколькі ніводны з трубаправодаў не быў у эксплуатацыі, інцыдэнты пакуль не маюць значэння для паставак газу ў Еўропу.

Кампанія-аператар «Паўночнага патоку» Nord Stream AG назвала інцыдэнты адначасова на трох нітках газаправода беспрэцэдэнтнымі і заявіла, што не можа ацаніць тэрміны аднаўлення інфраструктуры.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
5