Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«З цягніка вывелі чатырох мужчын, памежнікі ведалі прозвішчы і месцы кожнага. Адзін маёр, два старшыя лейтэнанты і чалавекі чатыры радавыя ў масках», — распавёў малады чалавек.

Ён дадаў, што 8 гадоў таму скончыў вайсковую кафедру, мае званне лейтэнанта запасу, але ў войску не служыў. Расіянін збіраўся спачатку даехаць да Мінска, а адтуль адправіцца ў Стамбул.

Па словах суразмоўцы «Медыязоны», яго высадзілі на чыгуначнай станцыі Невель-2, апошняй перад мяжой з Беларуссю. Сярод тых, каму забаранілі выезд з Расіі, быў 20-гадовы студэнт.

Усім ім выдалі апавяшчэнні, што выезд забаронены на падставе закона аб мабілізацыі. У дакуменце гаворыцца, што па тлумачэнні трэба звярнуцца ў ваенкамат па месцы пастаноўкі на ўлік.

Клас
8
Панылы сорам
12
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14