«Нашы рэйсы з/у Мінск (Беларусь) адмененыя да 31 снежня 2022 г. (уключна)», — праінфармавала авіякампанія.

Таксама да канца года Turkish Airlines не будзе рабіць палётаў з/у Сочы, Растоў, Екацярынбург і ва Украіну.

Нагадаем, Turkish Airlines перастала выконваць рэйсы ў Мінск з 24 лютага ў сувязі з пачаткам вайны ва Украіне. З тых часоў авіякампанія падаўжае тэрмін прыпынення.

У той жа час з Мінска ў Стамбул і назад рэгулярныя рэйсы працягвае рабіць авіякампанія «Белавія». Акрамя таго, яна выконвае ў Турцыю і чартарныя рэйсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0