— У PR-кампаніі «Саўндкафэ прадакшн» была дамова з Burger King на правядзенне рэкламнай кампаніі. Выконваючы абавязацельствы, арганізатары звярнуліся ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, але ім было адмоўлена. Прычын некалькі: па-першае, пляцоўка не прыстасаваная для правядзення канцэртных праграм, па-другое, Burger King не з'яўляецца ўладальнікам ГРЦ Dana Mall, па-трэцяе, было заяўлена, што на сустрэчу прыйдзе 500 чалавек, — растлумачыў В.Брэль.

Паводле яго слоў, арганізатарам было пазначана, што мерапрыемства не адпавядае «Кодэксу аб культуры», што імі прадастаўленая недакладная інфармацыя пра сам фармат мерапрыемства, што было зразумела на стадыі арганізацыі. 

— Яны правялі сустрэчу без ўзгаднення, парушыўшы заканадаўства, — падкрэсліў В.Брэль.

Нагадаем, што ў суботу, 24 верасня, у гандлёвым цэнтры Dana Mall сабралася некалькі тысяч чалавек на сустрэчу з 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай. Таксама падчас мерапрыемства паміж першым і цокальным паверхам адбылося экстраннае спыненне кабіны з-за перагрузкі, пачалася цісканіна. Па медыцынскую дапамогу звярнулася некалькі чалавек.

Таксама паведамлялася, што арганізатар сустрэчы затрыманы.

@nashaniva Што адбылося на сустрэчы з 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай? Спецназ і АМАП разганялі дзяцей? #беларусь #мінск #минск #миланахаметова #хаметова #лп #апутинепутю #беларускамоўнытыкток #омон #данамолл ♬ ЛП - Милана Хаметова & Milana Star

Чытайце таксама:

З'явілася відэа надзвычайнай сітуацыі з ліфтам у Dana Mall

«Пачалася цісканіна, АМАП пачаў разганяць людзей». Што адбывалася сёння ў Dana Mall

Сустрэчу з блогеркай у Dana Mall кваліфікавалі як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», арганізатара затрымалі

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3