Супраць аршанца спынілі справу за абразу Лукашэнкі
Суд Аршанскага раёна 26 верасня спыніў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовага жыхара Арцёма Новікава, якога вінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».
Суддзя Юлія Вяршыніна палічыла, што, паколькі ад моманту здзяйснення злачынства — 17 жніўня 2020 года — прайшло два гады, а гэта тэрмін даўніны па артыкуле за абразу, то караць яго няма за што. Тым больш, што абраза не з’яўляецца грамадска небяспечным злачынствам.
Абвінавачаны на суд не з’явіўся, бо працуе за межамі Беларусі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ