Фота: МЗС

Фота: МЗС

Макей мяркуе, што ўведзеныя супраць іх заходнімі краінамі санкцыі «далі магутны імпульс да развіцця схаваных унутраных рэзерваў і яшчэ большай рэгіянальнай інтэграцыі».

«Таму не можа быць сумневу ў тым, што мы здужаем. Гэтаксама, як выстаяла свабодалюбівая Куба, якая знаходзіцца пад незаконнымі санкцыямі ўжо больш за шэсць дзесяцігоддзяў», — сказаў Уладзімір Макей.

Асобна Макей, якога адмовіліся слухаць многія з прадстаўнікоў іншых дзяржаў, спыніўся на вайне, якая ідзе ва Украіне. Ён зноў абвінаваціў у гэтым «калектыўны Захад».

«Віну за далейшае кровапраліцце ва Украіне ў поўнай меры павінен несці калектыўны Захад. Менавіта Захад зрабіў гэты канфлікт непазбежным — не толькі сваім рашэннем па пашырэнні NATO, але і адмовай разглядаць прапановы сваіх апанентаў».

Ён пералічыў тры «ісціны», якія, як лічыць кіраўнік МЗС, «павінен усвядоміць» Захад: «міжнародныя адносіны не круцяцца вакол аднаго, а менавіта — заходняга — цэнтра сілы»; «у сусветнай гісторыі няма канца, паколькі яна не з'яўляецца няўмольным рухам усіх краін да так званай «ліберальнай дэмакратыі»; «свет з'яўляецца занадта складаным, каб звесці ўсе яго праблемы да супрацьстаяння паміж так званымі «дэмакратыямі» і «аўтакратыямі».

«Пакуль жа такога ўсведамлення няма. Затое ёсць разбурэнне, якое ўпарта праводзіцца Захадам, у тым ліку і самаразбурэнне», — лічыць Макей.

У інтэрвʼю тэлеканалу France 24 чыноўнік выказаўся пра так званыя рэферэндумы, што праводзіць Расія на акупаваных тэрыторыях Украіны. Ён заявіў, што Беларусь будзе назіраць за сітуацыяй і прыме рашэнне аб прызнанні іх вынікаў «у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі».

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
22