Падставай стала майка з «Пагоняй» і з надпісам «#БНР100 Хай воля вечна будзе з намi!». На судзе мужчына цалкам прызнаў віну і патлумачыў, што ў канцы жніўня ён разам з жонкай прыехаў на адпачынак у санаторый. У адзін з дзён апрануў майку і нейкі час знаходзіўся ў ёй у адміністрацыйным будынку сярод адпачывальнікаў, паведамляе «Вясна».

На майку са «спецыфічнай сімволікай» звярнуў увагу «неабыякавы грамадзянін» і паскардзіўся ў Докшыцкі РАУС. У выніку мужчыну затрымалі, а майку забралі. Да матэрыялаў справы далучылі відэазапіс з санаторыя, на якім зафіксаваны «ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні». Вядома, што ў студзені мужчыну ўжо судзілі паводле арт. 24.23 КаАП.

Суддзя Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 5 верасня прызнаў мужчыну вінаватым у «пікетаванні» і арыштаваў яго на 15 сутак, а майку пастанавіў знішчыць, бо яна «не ўяўляе каштоўнасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
даведка / Адказаць
25.09.2022
Это же додуматься заехать с "экстремистской символикой" в логово чекистов: ведомственный санаторий КГБ.
1
Ёсік / Адказаць
25.09.2022
Кіберпартызаны, можа знойдзеце гэтага неабыякавага грамадзяніна, каб ведалі героя.
1
антисвета / Адказаць
25.09.2022
даведка, а што будзе, калі заехаць у гэты санаторый у белай майцы з гербам Віцебскай вобласці і надпісам "хай воля вечна будзе з намі!"?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру