«У сувязі с пачаткам правядзеньня так званых рэферэндумаў у справе далучэння да Расіі часова акупаваных украінскіх тэрыторый у Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях маем заявіць наступнае, — адзначыў Кавалеўскі. —

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі не прызнае ні ініцыятыву, ні працэс, ні вынікі незаконных рэферэндумаў. Так званыя рэферэндумы абвешчаныя і праводзяцца акупацыйнымі адміністрацыямі, падкантрольнымі Расіі і прызначанымі з боку Расіі».

Паводле слоў Кавалеўскага, «рэферэндумы» не маюць легітымнасці на тэрыторыі Украіны, праводзяцца «пад сілавым кантролем Узброеных сіл Расіі з выкарыстаннем прамога ціску на мясцовае насельніцтва».

Рэферэндумы ў акупаваных абласцях Украіны «праводзяцца з парушэннем міжнародных нормаў, стандартаў і ў кантэксце гвалту, непразрыста, а значыць не могуць служыць падставай для самавызначэння».

«Выкарыстанне іх у такіх мэтах будзе лічыцца таксама і пагрозай бяспецы Беларусі. Заявы і дзеянні любых прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Беларусі, накіраваныя на прызнанне вынікаў рэферэндумаў, будзе расцэньвацца як дзяржаўнае злачынства, як дзеянні, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», — дадаў Кавалеўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі

«лічыць злачыннымі любыя замахі на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, уключаючы анексію Крыму ў 2014 годзе і незаконны захоп Расіяй часткі тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей у перыяд пасля 2014 года».

Кабінет «прызнае безумоўнае права Украіны на дэакупацыю названых тэрыторый любымі даступнымі сродкамі, уключаючы палітычныя, ваенныя і іншыя меры, на справядлівую адплату ў адносінах да асоб, вінаватых у арганізацыі злачынных рэферэндумаў і іх наступствах, і будзе аказваць у гэтым усемагчымую падтрымку Украіне».

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1