Каб адсутнасць Пуціна не кідалася ў вочы, ён нібыта зрабіў шмат так званых «кансерваў» — загадзя знятых двухбаковых сустрэч, якія прэс-служба публікуе ў патрэбны ёй час. «Кансервы» плануецца выкарыстоўваць як мінімум да будучага чацвярга, калі ў Пуціна ў графіку стаіць візіт у буйны прамысловы рэгіён, піша Рустамава.

Адзін з яе суразмоўцаў заявіў, што з вечара 21 верасня Пуцін адпачывае «душой і целам» у сваёй рэзідэнцыі на Валдаі ў Наўгародскай вобласці. 23 верасня яго не было на канцэрце ў цэнтры Масквы ў падтрымку «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Як заяўляў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, прычынай гэтаму нібыта стала праца ў Крамлі.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
52
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6