«Мы з дзіцем зайшлі на пошту і, пакуль чакалі сваю чаргу, разглядалі вітрыну. Якім жа было маё здзіўленне, калі я ўбачыла на вітрыне цэннік у 10 капеек. Няўжо такія цэны яшчэ бываюць? Аказалася, бываюць. Па-мойму, за 10 капеек цяпер не купіць нават пачак запалак», — распавядае жанчына. 

Такім чынам, калі ў вас ёсць толькі 10 капеек, вы можаце купіць на іх кардонную закладку для кніг з яркім малюнкам і надрукаванай лінейкай.

«Мой сын любіць мульцік «Тры каты» і адразу ж папрасіў сабе закладку з трыма катамі. Дзіця прыйшло ў поўнае захапленне і несла гэтую закладку з пошты дадому ў руках. Яна зроблена з добрага кардона. Мабыць, гэта мая самая ўдалая інвестыцыя дзесяці капеек за апошні час».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
24.09.2022
дык а зроблена закладка дзе? у Кітаі?
1
Андрусь / Адказаць
24.09.2022
У нашай мове, калі нечага ці некага два і болей - гэта ўжо множны лік. Таму назоўнік пры такіх лічэбніках ужываецца ў назоўным склоне множнага ліку "сталы", дубы" і, адпаведна, "каты", а не ў родным склоне адзіночнага ліку, як у расійскай - "стола", "дуба" і "кота". Таму па-нашаму мульцік мае звацца "Тры катЫ". 
2
двакатка д'ябла / Адказаць
25.09.2022
Андрусь, як цікава. а галоўнае - лагічна

зрабілі вы гэтых расейскіх лінхуістаў (ці як іх?) адной левай 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру