Віктар Медзвядчук

Раней паведамлялася, што лагістыка і абмен палоннымі праходзілі праз аэрапорт «Гомель». Аднак сёння расійскае выданне «Коммерсантъ» са спасылкай на прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана паведаміла, што пасля абмену Віктар Медзвядчук з Турцыі адправіўся ў Расію.

«Беларускаму гаюну» стала вядома, што 21 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся бізнес-джэт з бартавым нумарам RA-02811, які прыляцеў з Масквы (аэрапорт «Унукава»). А ўжо раніцай 22 верасня гэты самалёт з Мінска адправіўся ў стамбульскі аэрапорт імя Атацюрка, куды прыбыў у 17:00 таго ж дня.

Гэта, на думку «Беларускага гаюна», сведчыць пра тое, што Медзведчука разам з 55 палоннымі вайскоўцамі УС РФ прывезлі ў Беларусь. Тады вайскоўцаў транспартным самалётам даставілі з аэрапорта «Гомель» адразу ў Маскву.

Медзведчука ж асобна даставілі ў Мінск, а адтуль бізнес-джэтам пераправілі ў Стамбул. І ўжо са Стамбула на тым жа самалёце ён з'ехаў у Расію. Самалёт з ім на борце зрабіў пасадку ў Маскве сёння ў 12:20.

На вяртанні Віктара Медзведчука ў Расію нібыта настойваў асабіста Уладзімір Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру