У горадзе Краснаслабодску пад Валгаградам мабілізавалі 63-гадовага Аляксандра Ермалаева, былога падпалкоўніка запасу.

Мужчына атрымаў позву а шостай раніцы 22 верасня. Пасля гэтага яго павезлі ў вайсковую часць для праходжання медкамісіі. Ермалаеву доктар сказаў, што з яго ішэміяй і дыябетам другой ступені «можна ісці на фронт», піша @bazabazon.

У выніку падпалкоўніка запасу адправілі наўпрост на палігон, дзе мабілізаваным паведамілі аб пачатку двухтыднёвай падрыхтоўкі. 

Па якой прычыне камісарыят вырашыў прызваць 63-гадовага Ермалаева, незразумела — паводле афіцыйных тлумачэнняў ад Мінабароны РФ, частковай мабілізацыі падлягаюць падпалкоўнікі да 55 гадоў і палкоўнікі да 60 гадоў. Да 65 гадоў прызываюцца толькі найвышэйшыя афіцэры, ад генерал-маёра або контр-адмірала і вышэй.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7