«А 7-й раніцы ў Мелітопалі раздаўся гучны выбух, які адчулі жыхары ў цэнтры горада. Людзі баяцца выходзіць з дому. А гэты страх на руку акупантам — у першы дзень дамашняга «галасавання» на псеўдарэферэндуме ім патрэбны, каб усе ціха сядзелі дома», — напісаў украінскі мэр горада Іван Фёдараў.

«Галасаванне» на акупаваных тэрыторыях працягнецца да 27 верасня. Пры гэтым першыя чатыры дні «выбаркамы» з паліцыяй будуць прыходзіць да мясцовых жыхароў дадому. Выбарчыя ўчасткі ў «ЛНР», Запарожскай і Херсонскай абласцях запрацуюць толькі ў апошні дзень «рэферэндумаў».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5