Як паведамляецца на сайце Сейма, гэтымі папраўкамі прыпыненая магчымасць падаўжэння часовага дазволу на жыхарства для тых беларусаў і расіян, якія атрымалі яго на падставе інвестыцый або набыцця нерухомасці ў Латвіі. Грамадзяне Расіі таксама не змогуць атрымаць аддаленую працоўную візу.

Пры гэтым устаноўленыя выключэнні, бо захоўваецца магчымасць выдачы дазволаў на часовае пражыванне на падставе ўз'яднання сям'і, міжнароднай абароны, нацыянальных інтарэсаў або па гуманітарных меркаваннях.

«Закон прадугледжвае, што абмежаванні ў дачыненні да грамадзян Беларусі прымяняюцца ў больш вузкім аб'ёме», — гаворыцца ў паведамленні.

Папраўкі ў закон унесеныя ў адказ на развязванне Расіяй пры падтрымцы беларускга рэжыму вайны ва Украіне, а таксама ў сувязі з індывідуальнымі і эканамічнымі санкцыямі Еўрасаюза. Раней Сейм прыняў рашэнне часова прыпыніць першасную выдачу дазволаў на часовае пражыванне грамадзянам Беларусі і Расіі.

«Прымаючы пад увагу сур'ёзнасць сітуацыі, а таксама рызыкі, звязаныя з іміграцыяй грамадзян Расіі і Беларусі ў Латвію, недапушчальна, каб падаўжэнне ўжо выдадзеных дазволаў на часовае пражыванне таксама ажыццяўлялася ў звычайным парадку», адзначаецца ў законапраекце.

Закон уступіць у сілу на наступны дзень пасля яго апублікавання.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5