Фота «Зеркала»

Фота «Зеркала»

Усё здарылася сёння раніцай, распавёў чытач «Зеркалу». Ён сказаў, што яго маці прыехала на працу каля 9 раніцы — і ўжо ўбачыла супрацоўнікаў АМАП ў балаклавах. Таксама каля рынку стаялі «два аўтазакі і адзін аўтобус».

— Забіралі ўсіх, у каго няма беларускага пашпарта: узбекаў, расіян, таджыкаў. Затрымлівалі спакойна. Не толькі супрацоўнікі АМАПа, але і людзі ў цывільным. Беларусаў праверылі і адпусцілі. Мама паразмаўляла з ахоўнікам рынка, усяго затрымалі 70 мужчын і 20 жанчын. Яна зразумела так, што ўжо далей у міліцыі будуць разбірацца, што з імі рабіць.

Прычыну затрымання на рынку не ведаюць.

— А з-за чаго на самай справе, невядома. Раней былі такія затрыманні на рынку ў Ждановічах. Тут — упершыню.

У адміністрацыі рынка сказалі, што затрыманні былі, але ў сувязі з чым, інфармацыі ў іх няма.

— Я на працу выходзіць баюся. Растлумачце, што адбываецца? 

— Бярыце пашпарт і ідзіце на працу.

— А пашпарт навошта?

— Каб ведалі, што свае людзі.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
12