Засакрэчаны сёмы пункт указа аб мабілізацыі дазваляе Мінабароны прызваць адзін мільён чалавек. Пра гэта «Новай газеце. Еўропа» паведаміла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта.

Напярэдадні на сайце партала прававой інфармацыі апублікавалі скан указа Уладзіміра Пуціна аб увядзенні ў Расіі «частковай мабілізацыі». Сёмы пункт дакумента пазначаны надпісам «для службовага карыстання». Пазней, адказваючы на пытанні журналістаў, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў засакрэчаным пункце ідзе гаворка пра колькасць рэзервістаў, якіх могуць прызваць на вайсковую службу.

«Адзінае, што я магу сказаць, што Сяргей Кажугетавіч Шайгу ў сваім інтэрв'ю сказаў: 300 тысяч чалавек. Вось там ідзе гаворка пра колькасць да 300 тысяч чалавек», — удакладніў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17