Улады Расіі вырашылі акупаваць украінскі Данбас і іншыя тэрыторыі, новыя рэгіёны будуць «абароненыя» з дапамогай мабілізаваных, Расія можа выкарыстоўваць любую зброю «уключаючы стратэгічную», таму «не трэба палохаць» Маскву. Такую выснову з прамовы Пуціна зрабіў экс-прэзідэнт, намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Заходняму істэблішменту, наогул усім грамадзянам натаўскіх краін трэба зразумець, што Расія выбрала свой шлях. Зваротнай дарогі няма», — падкрэсліў Мядзведзеў.

Разам з тым ён параіў «розным адстаўным ідыётам з генеральскімі лампасамі» не пагражаць ударам альянсу па Крыме, прыстрашыўшы, што гіпергук здольны дасягнуць цэляў у Еўропе і ЗША.

Нагадаем, Пуцін у сваім звароце да расіян абвінаваціў краіны Захаду ў «ядзерным шантажы», нагадаўшы, што расійскія вайскоўцы валодаюць аналагічным узбраеннем.

«Для абароны нашага народа мы выкарыстоўваем усе сродкі. Гэта не блеф. Нашы незалежнасць і свабода будуць забяспечаныя ўсімі сродкамі, што існуюць», — паабяцаў прэзідэнт Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
счётчик Гейгера / Адказаць
22.09.2022
«Расія выбрала свой шлях». Мядзведзеў пагражае Захаду гіпергукам
https://d2lur0sisdcrej.cloudfront.net/299718
Пить меньше надо, тогда и мозги будут в порядке.
0
Ы / Адказаць
22.09.2022
"Мядзведзеў пагражае Захаду гіпергукам"

Да, завывает он знатно, этого не отнимешь.
0
Янка-музыка / Адказаць
22.09.2022
«Расія выбрала свой шлях». Яны з задавальненнем ідуць у пекла і цягнуць усіх за сабою. Які жах, шкада мне вас, няма розуму - не купіш!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру