«На выхадзе з будынка Генасамблеі ААН Ціханоўская перасеклася з Уладзімірам Макеем. Ён выходзіў з будынка разам з дэлегацыяй. А ў лобі знаходзілася Святлана разам са сваёй дэлегацыяй. Ён пабачыў Ціханоўскую і прыспешыў крок. Мы яго паклікалі, але ён ужо збег», — расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, а таксама кіраўнікамі Польшчы і Літвы Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з генсакам Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч, прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт, міністрамі замежных спраў Эстоніі, Фінляндыі, Літвы, Аўстрыі, Латвіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы.

Акрамя палітыкаў, дэмакратычная лідарка Беларусі правяла перамовы з гендырэктарам Google Сундарам Пічам, віцэ-прэзідэнтам Meta Нікам Клегам.

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2