Фота: Marco Verch Professional/flickr.com

Чым карысны цыбульны сіроп і ад чаго можа дапамагчы?

Цыбульны сіроп палягчае прастуду і кашаль, прадухіляе анемію і умацоўвае імунную сістэму. Таксама ён мае антысептычнае дзеянне.

Усяго двух-трох сталовых лыжак у дзень дастаткова, каб забяспечыць сябе дадатковай порцыяй вітамінаў (B1, B2, C і A) і мікраэлементаў (кальцый, цынк і фосфар).

Яго можна прымяняць для лячэння наступных станаў:

  • ад болю ў горле,
  • ад кашлю,
  • ад прастуды,
  • пры інфекцыях горла,
  • для ўмацавання імунітэту.

Увага: сіроп не варта даваць маленькім дзецям без папярэдняй кансультацыі з лекарам.

Як прыгатаваць цыбульны сіроп?

Усё вельмі проста. Вам спатрэбяцца дзве цыбулі і цукар або мёд:

  • Вазьміце дзве цыбулі, дробна нарэжце іх і пасыпце цукрам. Замест цукру можна дадаць дзве чайныя лыжкі мёду;
  • Перакладзіце гэта ў міску і старанна змяшайце ўсе інгрэдыенты;
  • Адстаўце накрытую міску ў бок прыкладна на пяць гадзін.

Цыбульны сіроп можна захоўваць не больш за тры дні.

Каму не варта ўжываць цыбульны сіроп?

Хоць ён натуральны і дапамагае змагацца з рознымі хваробамі, не ўсе могуць яго выкарыстоўваць. Людзям з паніжаным крывяным ціскам або людзям з абвастрэннем гастрыту варта спачатку пракансультавацца з лекарам.

Таксама зашмат цыбулі можа прывесці да раздражненне слізістай абалонкі страўніка і абвастрэння праблемаў з ім.

Чытайце яшчэ:

Гэтай зімой беларусы будуць шмат хварэць на грып

«На пусты страўнік» — гэта калі? Колькі часу ежа праводзіць у нас у страўніку?

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
алысенька і трах-тібідох / Адказаць
21.09.2022
а мая сястра даўно (задоўга шчэ да каранавірусаў усіх гэтых) рабіла так - ела раніцай часнык і казала, што не страшны ёй потым ніякі час-пік - вакол сама сабой утваралася свабодная прастора. у любым тралейбусе перапоўненым.
о. дзякуй за падказку - памыю лысінку цыбульным сокам. а-тое не засталося ў бабці зусім ужо валасоў
1
Satan / Адказаць
21.09.2022
Где-то заплакал муж хамсы *ем грудинку с чесноком, запиваю джином. Не болею.
0
чего-чего? кого с чесноком? / Адказаць
21.09.2022
ну-да... буквально вот сейчас такой говорит - ты чё, дура, истеришь-то? ведь вроде все пока живы-здоровы
- ну даа... ключевое слоовоо поокаа, - реву дальше я... - вот ещё купилаа говняный фарш...
- зачем ты купила говняный фарш?
- ну, блин. не купишь - не поймешь. отправится в мусорку
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру