Нагодай таму стаў каментарый, які Велясніцкі нібыта пакінуў у «экстрэмісцкім» тэлеграм-канале. Каментарый быў такі: «Ліквідаваны член злачыннай групоўкі КДБ. Загінуў наш. Слава герою».

14 снежня 2021 дамоў да Велясніцкага наведаліся сілавікі, далі азнаёміцца жонцы Аляксандра з пастановай і сказалі выдаць медаль мужа «За бездакорную службу» і пасведчанне на ўзнагароду.

19 верасня 2022 года па ўказе Лукашэнкі воінскіх званняў пазбавілі больш за 80 былых вайскоўцаў. Сярод іх быў і экс-памежнік Велясніцкі, які ў жніўні 2020-га асудзіў гвалт сілавікоў і публічна адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу».

Нагадаем, у сваім відэазвароце 14 жніўня 2020 года Аляксандр сказаў:

«Я прыняў гэтую ўзнагароду з гонарам. Больш за 15 гадоў сапраўды годнай службы ў памежных войсках і органах памежнай службы давалі падставу лічыць, што я маю права насіць гэтую ўзнагароду на сваім парадным кіцелі. Так было да ўчарашняга дня. Учора я даведаўся, што гэтым жа медалём у тэрміновым парадку ўзнагароджваюць тых, хто ўдзельнічае ў выкраданнях, збіваннях і катаваннях мірных людзей, жанчын і мужчын, непаўналетніх і падлеткаў, старых. […] Мне з імі не па дарозе. Я не хачу, каб маё імя фігуравала ў адным пераліку з імёнамі гэтых людзей».

Справу Аляксандра Велясніцкага ў Брэсцкім абласным судзе пачалі разглядаць яшчэ 31 жніўня.

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Андрэй Васілюк, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае Таццяна Цыбуля.

Заявіў, што адмаўляецца ад паказанняў, і паведаміў пра збіццё і пагрозы

У першы дзень суда Аляксандр заявіў, што адмаўляецца ад паказанняў, якія даваў падчас следства і знаходжання ў жодзінскай турме. Прычынай ён назваў тое, што пры затрыманні і ў турме на яго аказваўся ціск. Так, у дзень затрымання, з яго словаў, 29 верасня 2021 года, пінскія супрацоўнікі КДБ пагражалі прастрэліць яму ногі. У Мінску на Акрэсціна ён 3 дні не мог спаць, камера была душнай і перапоўненай людзьмі.

Затым, калі Аляксандра даставілі ў Жодзіна, 4 кастрычніка 2021 года, супрацоўнікі турмы сталі ў шэраг, пачалі збіваць і нацкоўваць сабак.

У новым месцы таксама былі перапоўненыя камеры, а перадачы не дазваляліся — і так на працягу паўтара месяцаў. Пакуль Аляксандр сядзеў у Жодзіне, да яго спрабаваў трапіць адвакат. Больш за месяц яго не пускалі на спатканне з падабаронным. Самастойна напісаць скаргу было немагчыма, бо ў прынцыпе нельга было пісаць. З улікам гэтага ціску, паказанні на судзе, падчас следства ў Жодзіне і падчас следчых дзеянняў у Брэсце ў Аляксандра адрозніваюцца.

Выказаў здагадку, што яго падставілі

Падчас другога судовага пасяджэння Аляксандр Велясніцкі паведаміў сваю версію таго, што адбылося. Ён распавёў, што ў яго сапраўды быў телеграм-акаўнт на беларускім мабільным нумары, указаным у абвінавачванні. Аднак адзначыў, што быў у Румыніі ў сярэдзіне 2021 года, там у яго былі праблемы з сувяззю. З гэтай нагоды, па словах Велясніцкага, ён набыў румынскую сім-карту і стварыў новы тэлеграм-акаўнт на гэтым нумары. Стары на беларускім нумары выдаліў. Пры гэтым па вяртанні ў Беларусь працягваў выкарыстоўваць беларускую сім-карту для званкоў і прагляду відэа.

Такім чынам, з названага ў абвінавачванні телеграм-акаўнта пакінуў каментарый зусім не ён. Палітвязень выказаў здагадку, што хтосьці захацеў яго падставіць, зрабіў дублікат яго беларускай сім-карты і пакінуў той каментарый пра гібель Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

На другім судовым пасяджэнні прысутнічаў спецыяліст з БрДТУ, якога дапыталі. Але было вырашана выклікаць яшчэ сведак і экспертаў (у асобе супрацоўніка МТС), для гэтага ў справе абвясцілі доўгі перапынак.

Наступнае судовае пасяджэнне па справе Аляксандра Велясніцкага адбудзецца 22 верасня. «Вясна» будзе за ім сачыць.

СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 37. Аляксанду Велясніцкаму.

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
27