«Гэта яшчэ адна правакацыя, якая, на наш погляд, не будзе мець ніякіх наступстваў для нашай пазіцыі: Расія павінна сысці з тэрыторыі Украіны і выконваць прызнаныя межы», — падкрэсліў французскі прэзідэнт.

«Арганізацыя рэферэндумаў на тэрыторыях, пацярпелых ад бамбардзіровак, дзе людзі былі вымушаныя бегчы, з'яўляецца прыкметай цынізму», — дадаў ён.

«Ідэя рэферэндуму ў Данбасе была б смешнай, калі б яна не была такой трагічнай», — заявіў прэзідэнт Францыі.

«Рэферэндумы на Данбасе не будуць мець юрыдычных наступстваў, увесь працэс — гэта пародыя», — сказаў Макрон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?