«Наша народнае адзінства з'яўляецца пуцяводнай зоркай у шалёным патоку сусветнай гісторыі», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на адкрыцці дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае БЕЛТА.

Паводле Качанавай, сёння «мы з'яўляемся відавочцамі няпростых трансфармацый у гісторыі чалавецтва — змяняецца геапалітычная эпоха».

«Аднапалярны светапарадак перажывае свой закат, і фарміруецца шматпалярная сістэма каардынат. За тое, хто будзе на чале новай іерархіі, разгортваецца жорсткая і напружаная барацьба», — сказала яна.

«Асобныя дзяржавы, якія лічаць сябе вяршыцелямі лёсу ўсяго чалавецтва, не жадаюць мірыцца са з'яўленнем іншых палітычных сіл. Яны ўсё гэтак жа спрабуюць насаджваць уласныя стандарты дэмакратыі і эканамічных мадэлей, культывуюць вузкалобае бачанне сцэнарыяў будучыні. У ахвяру сваім палітычным амбіцыям яны прыносяць глабальную сістэму бяспекі, суверэнітэт і незалежнасць іншых краін, агульнапрынятыя прынцыпы міжнароднага права, сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці», — сказала яна, але не назвала, каго мае на ўвазе. Магчыма, не Расію.

«Аднак калі ўважліва зазірнуць у мінулае, то становіцца відавочным — усё гэта ўжо было, і не раз», — дзеліцца назіраннем Наталля Качанава.

Далей яна шчодра ўзносіць Лукашэнку.

«Аб перыпетыях гістарычнага шляху Беларусі грунтоўна і выразна растлумачыў наш Прэзідэнт у час адкрытага ўрока «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню» і патрыятычнага форуму «Гэта наша гісторыя». Упэўнена, што гэтыя цудоўныя выступленні глыбока кранулі кожнага з нас», — выразіла ўпэўненасць яна.

«З веданнем гісторыі прыходзіць і разуменне каштоўнасці народнага адзінства як сістэмаўтваральнага кода беларускай нацыі, нашай унутранай сілы, нашага нацыянальнага стрыжня», — сказала Качанава фразу, якую гісторыкі, верагодна, змогуць паўтараць на судзе, бо менавіта веданне гісторыі ў Беларусі цяпер небяспечная справа.

«Безумоўна, тым, што Рэспубліка Беларусь, нягледзячы на ўсе выпрабаванні і цяжкасці, нязменна застаецца месцам, дзе хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, мы, беларусы, шмат у чым абавязаны нашаму Прэзідэнту, нашаму нацыянальнаму лідару. Дзякуючы мудрай палітыцы кіраўніка дзяржавы на беларускай зямлі ў міры і згодзе жывуць людзі розных веравызнанняў, рэлігій, нацыянальнасцей, этнічнай і расавай прыналежнасці, знаходзяць другі дом выхадцы з замежных краін», — на зусім ужо азіяцкую ліслівасць перайшла Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Качанава заявіла, што для яе галоўнае — не падвесці Пуціна

Калі Качанава апошні раз ела кнедлікі?

Лукашэнка сустрэўся з Качанавай сам-насам і спытаў, што кажа народ

label.reaction.like
10
label.reaction.facepalm
125
label.reaction.smile
37
label.reaction.omg
9
label.reaction.sad
7
label.reaction.anger
26

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Уладзімір / Адказаць
20.09.2022
А ничего, тов. Качанова, что Путин с территории РБ (где якобы хочется жить-учиться-детей растить) будет наносить ядерные удары по Украине и, возможно, по Европе. Вы, тов Качанова, готовы придти потом в подвалы разрушенных городов РБ, что прочитать несчастным белорусам лекцию о "путеводной звезде и мудрой политике "лидера"?
1
Нормуль / Адказаць
20.09.2022
Кочанова высказывается от имени 3% белорусов, находящихся в тотальной зависимости от подачек семьи лукашенко. Вот и всё. Если, за такую ахинею,семья лукашенко, согласна плотить большие деньги, обеспечивая безбедное существование Кочановых до десятого колена, то можно и не такую ахинею сочинить.
 Кстати, чем и заняты все чиновники в вертикали, а губопик следит, чтобы сочинения радовали слух нелегитимного лукашенко - круг замкнулся...
1
Паляшук / Адказаць
20.09.2022
Нейрасетка нейкая
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру