Школа «Смарт Скул»

Школа «Смарт Скул»

Паводле звестак следства, 15 верасня ў Мінску ў памяшканні прыватнай установы адукацыі «Сярэдняя школа «Смарт Скул» прычыненыя цялесныя пашкоджанні школьніцы.

Следчы камітэт зазначае, што 54-гадовы кіраўнік і іншыя супрацоўнікі ўстановы ўсяляк спрабавалі схаваць інцыдэнт, не гарантавалі бяспеку правядзення заняткаў і кантроль за паводзінамі выхаванцаў.

Дзеянні дырэктаркі следствам кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). З удзелам падазраванай праводзяцца следчыя дзеянні, дапытваюць сведак і відавочцаў, паведамляе СК.

Сёння гэты выпадак пракаментаваў на нарадзе з дзяржсакратаром Рады бяспекі Аляксандрам Вальфовічам Лукашэнка. Паводле яго слоў, стралялі з цацачнага пісталета гумовымі шарыкамі, якія трапілі ў вока.

«Не нейкі там траўматычны, як яны пішуць, пісталет. Гэта быў дзіцячы пісталет з гумовымі так званымі шарыкамі гэтымі. Ён трапіў дзяўчынцы ў вока. Яна была ў акулярах. Разбіў шкло і пашкодзіў вока. З гэтага зрабілі надзвычайшчыну. Я даручыў разабрацца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Антыдзяржаўная клаака». Лукашэнка загадаў увесці ліцэнзаванне ў адукацыі

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1