Будынак акупацыйнай адміністрацыі Херсона пасля ўдару ўкраінскай артылерыі

Будынак акупацыйнай адміністрацыі Херсона пасля ўдару ўкраінскай артылерыі

Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін звярнуўся да Пуціна:

«Прашу Вас як мага хутчэй у выпадку станоўчага рашэння па выніках рэферэндуму, у чым мы не сумняваемся, разгледзець пытанне аб уваходжанні Данецкай Народнай Рэспублікі ў склад Расійскай Федэрацыі.

Шматпакутны народ Данбаса заслужыў быць часткай вялікай краіны, якую заўсёды лічыў сваёй радзімай. Гэта падзея будзе аднаўленнем гістарычнай справядлівасці, наступлення якой прагнуць мільёны рускіх людзей».

Учора грамадскія палаты «ЛНР» і «ДНР» звярнуліся да Леаніда Пасечніка і Дзяніса Пушыліна з прапановай неадкладна правесці рэферэндумы.

Таксама аб правядзенні рэферэндуму заявілі акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці, а таксама «грамадскі з'езд» акупаванай часткі Запарожскай вобласці. 

Правядзенне рэферэндуму без падрыхтоўкі — унікальны прыклад у гісторыі, і сведчыць пра няўпэўненасць Масквы ў здольнасці ўтрымаць акупаваныя тэрыторыі даўжэйшы час.

Расія дагэтуль не кантралюе ўсёй тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей, большая частка насельніцтва гэтых рэгіёнаў знаходзіцца ў бежанстве.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36