Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целепуна зноў асудзілі да арышту. Гэтым разам — 15 сутак
Суддзя суда Мазырскага раёна Буглак сёння разглядала адразу тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Целепуна. Пратаколы былі складзеныя паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за спасылкі на публікацыі «Белсата», «Радыё Свабода» і «Краіны для жыцця», пакінутыя ім ў сацыяльных сетках у 2021 годзе, піша «Вясна».
Агулам супраць Уладзіміра Целепуна склалі чатыры пратаколы. Па першым пратаколе, за рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна», Целепуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту.
16 верасня, праз трое сутак пасля вызвалення, праваабаронцу ізноў затрымалі. Яго выклікалі ў РАУС для «падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў», і на волю так і не адпусцілі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ