На 92-й хвіліне матчу чэмпіянату Англіі з «Брэнтфардам» (3:0) на поле выйшаў паўабаронца Ітан Нванеры.
Нванеры стаў самым маладым гульцом у англійскай прэм'ер-лізе. Яму 15 гадоў і 181 дзень, ён нарадзіўся ў 2007 годзе.
Ітан перасягнуў дасягненне Харві Эліята, які згуляў у АПЛ ў 16 гадоў і 30 дзён.





