Чарга да H&M. Фота: «Зеркало»

Чарга да H&M. Фота: «Зеркало»

«Я заўсёды была ўпэўненая, што чэргі ў суткі, двое, а то і трое, застануцца ў 90-х. Калі на руцэ пісалі запаведны парадкавы нумарок, каб купіць хоць нешта. Але мы ўжо ў 2022 годзе, а народ усё той жа. Нам бы пастаяць за анучкамі. Ну хрэн з ім, з гэтым H&M — на працу збіраецеся?» — напісала Ганна.

Але на гэтым яна не спынілася. У другім сторыз Ганна спытала, чаму людзі стаяць у даўжэзнай чарзе, і прапанавала варыянты адказаў: яны беспрацоўныя, у іх няма «шэнгена», яны на бальнічным.

Крамы H&M у Мінску і Гродне закрыліся 3 сакавіка на фоне антываенных санкцый саміх кампаній супраць Расіі і Беларусі. У кампаніі тады паведамілі, што думаюць, што рабіць далей.

Усё лета хадзілі чуткі, што H&M вернецца. Учора ж было абвешчана, што 19 верасня крамы адкрыюцца на кароткі перыяд — каб распрадаць рэшту тавараў.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
11