Спачатку ў роліку расійскі прапагандыст Анатоль Кузічаў іранізуе над тым, што Буча — фэйк. Ён уяўляе гэта як мастацкі фільм. «Кроў залівае экран, [узнікае надпіс] «Буча» — мастацкі фільм», — кажа ён.

Кузічаў кажа пра Бучу як пра фэйк, а абвінавачванні ў ваенных злачынствах там у бок расіян лічыць неабгрунтаванымі.

«Я разумею, што гэта пякельная зусім лухта, і ўсё гэта шняга, і шлак інтэлектуальны і культурны і гэтак далей. Але з тым жа адчуваннем жаху я разумею, што ідзе ўражанне… і будзе з нагоды Бучы поўны татальны кансэнсус [што гэта злачынства Расіі]… Чым мы можам пакрыць гэтую чортаву, і ў тым і ў другім сэнсе, бучу?» — кажа ён.

На гэта яму адказвае ваенны карэспандэнт Максім Фамін.

«Трэба выкарыстоўваць сілу праціўніка супраць яго. Немец, які будзе глядзець «Бучу», дзе крывёю залівае экран, генетычная памяць яго… адразу… і ён будзе ўспамінаць расповеды бабулі, дзядулі. Нам трэба дапоўніць ролік. Скажам: так, мы такія. Хлопцы, бойцеся нас, бойцеся нас, хлопцы. Вы хочаце нас такімі бачыць? Мы вам цяпер яшчэ больш пакажам. Хай яны баяцца», — кажа Максім Фамін.

«Рускі — гэта стан душы. З намі Бог!» «Усё, рабяты, усё зараз пойдзе зусім па-іншаму!» У перадачах Кісялёва, Салаўёва, Скабеевай з'явіліся новыя акцэнты

«Украіна нясе цяжкія страты, Расія здзяйсняе подзвігі, Кіеў укідае фэйкі пра перамогу». Як расійскія прапагандысты расказваюць пра адступленне з Харкаўскай вобласці

Прапаганда хацела паказаць «пакаяльнае» відэа з «рэйкавымі партызанамі». Але нешта пайшло не так

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Страна победившего фашизма и нацизма / Адказаць
19.09.2022
В России победил не только фашизм, в России победил нацизм и 80% россиян согласны жить в фашизме и нацизме.
1
Антырасея / Адказаць
19.09.2022
Псiхiчна хворыя.
1
Бондар / Адказаць
19.09.2022
Вар’яцкае бесаўское племя. Такі народ дакладна не можа быць брацкім беларусам, беларусы на 180° іншыя.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру