Фота: sashadolgopolov.ru

Фота: sashadolgopolov.ru

Я вырашыла адкрыцца як небінарная персона па некалькіх прычынах: па-першае, я проста за сваё нядоўгае, але ****** [дзяўбанае] жыццё ўжо ********* [задзяўбалася] быць мужыком, мне гэта ніколі не падабалася і ў апошні час я наогул перастала разумець, ***** [навошта] мне гэта трэба. Па-другое, гэта мой пратэст супраць патрыярхату і капіталізму, я думаю, што толькі адмаўляючыся ад сваіх прывілеяў і даследуючы сябе людзі, якіх грамадства першапачаткова маркіруе як белых цыс — гетэра — мужчын, могуць стаць на бок прыгнечанай большасці ў справе барацьбы за свае правы.

Па-трэцяе, я хачу нарэшце стаць паўнавартасным жывым чалавекам, хачу стаць дабрэйшым, я хачу навучыцца выбудоўваць даверныя адносіны з людзьмі, я хачу навучыцца блізкасці, я хачу навучыцца кахаць і быць каханай, свабоднай, моцнай, гарачай, эмпатычнай, гнуткай, больш прымаючай і менш небяспечнай для блізкіх, і мне здаецца, што ключ да гэтага ляжыць нават не столькі ў даследаванні майго феміннага боку, колькі, у цэлым, ва ўцёках з гэтай гендарнай турмы, у якой нас замыкаюць з самага нараджэння.

Аляксандр Далгаполаў — -адзін з галоўных незалежных комікаў Расіі. Ён з'ехаў з Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне і адкрыта выказваецца супраць дзеянняў расійскай улады.

Клас
41
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2