Гінчук адзначыла, што сістэма адукацыі вельмі дынамічна рэагуе на запыты і выклікі сучаснага грамадства, і таму палітычныя падзеі апошніх гадоў прымусілі ўзмацніць акцэнты на некаторых тэмах.

Так, паводле яе, у вучэбную праграму для 11-га класа цяпер уключаныя пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічнай палітыкай польскіх уладаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі і нацыянальнай палітыкай.

Прытым, паводле Валянціны Гінчук: «Для таго, каб нашы вучні і маладое пакаленне разумелі значнасць даты 17 верасня, якая стала пачаткам уз'яднання заходнебеларускіх зямель з усходнімі, з БССР, мы арыентуем педагогаў на тое, што трэба не проста трансляваць інфармацыю аб тым, якім было становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, але і прапаноўваць вучням пытанні, якія нацэльваюць на ацэначныя меркаванні, на тое, каб вучні ў тым ліку выказвалі сваё меркаванне аб тым, што яны думаюць наконт становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы і адпаведна рабілі свае высновы.

Вось гэтыя ацэначныя меркаванні сфарміруюць з часам разуменне вучнямі значнасці гэтай даты для Беларусі».

Таксама чыноўніца паведаміла, што цяпер у школах праходзяць урокі памяці, на якія запрашаюцца «грамадскія дзеячы з рэгіёнаў, якія, можа быць, яшчэ памятаюць тыя падзеі, ці дзеці тых, якія памяталі падзеі 1939 года і тое, што адбывалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1939 года».

Клас
5
Панылы сорам
79
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24