Зрабіўшы гэтую заяву, Байдэн хацеў дадаць яшчэ нешта, але спыніў сябе, сказаўшы: «Ну, можа быць, мне не варта больш казаць». І так больш нічога і не сказаў, замест гэтага згадаўшы пра сваю ўжо даўнюю размову з Сі Цзіньпінам, якая адбылася падчас падчас Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, на якія кітайскі лідар запрасіў Пуціна.

«Я патэлефанаваў прэзідэнту Сі. Ні ў якім разе не пагражаць, проста пагаварыць, мы неаднаразова з ім сустракаліся. І я сказаў: «Калі вы думаеце, што амерыканцы і іншыя будуць працягваць інвеставаць у Кітай з-за таго, што вы парушаеце санкцыі, накладзеныя на Расію, я думаю, вы зробіце гіганцкую памылку. Але рашэнне прымаць вам», — успомніў свае словы Байдэн.

Як удакладняе CNN, Байдэн выкарыстаў той сакавіцкі 110-хвілінны відэазванок, каб адгаварыць кітайскага лідара ад дапамогі пуцінскаму рэжыму ў яго вайне з Украінай.

У сярэдзіне жніўня міністр замежных спраў Украіны Дмітро Кулеба паведаміў, што Кітай захоўвае нейтралітэт у вайне. Хоць кітайцы на словах і паўтараюць тэзы крамлёўскай прапаганды, але справай яны практычна не падтрымліваюць Расію.

У той жа час дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 17 верасня згадаў, што Індыя і Кітай выказалі свае асцярогі датычна вайны ва Украіне. Па яго словах, гэта ўзмацняе ціск на агрэсара.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2