У відэа сама Вольга распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram падпісалася на старонку «Nexta», адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на свой старонцы, рабіла каментары.
Падчас яе прыезду ў Беларусь, яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА. У Беларусі ў дзяўчыны няма блізкіх сваякоў, яна прыязджала наведаць знаёмых і магілу маці, якая памерла ў 2018 годзе.
У відэа яна просіць прабачэння ў мужа, якога яна, паводле яе фармулёўкі, «кінула адных з сынам» праз неабдуманныя дзеянні.
У роліку яна прызнаецца ў любові да Беларусі і кажа, што радая, што ў яе беларускі пашпарт.
Прадстаўніца пракуратуры Іна Данільчык сказала, што жанчыне прадʼяўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Беларусі).





