Гэта падтрымалі 101 дэлегацыя. Супраць выступілі 7 краін — Куба, Нікарагуа, Расія, Паўночная Карэя, Сірыя, Эрытрэя і Беларусь. Яшчэ 19 краін устрымаліся.
У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што выключэнне робіцца толькі для бягучай сесіі і не павінна стаць прэцэдэнтам.
Зварот Зяленскага запланаваны на другую палову дня ў сераду 21 верасня.
Нагадаем, што ў сесіі Генасамблеі ААН возьме ўдзел і Святлана Ціханоўская.





