Па традыцыі, старт піўному святу даў бургамістр Мюнхена, які з дапамогай трох удараў убіў у піўную бочку кран, напоўніў кружку і вымавіў «O'zapft is!», што на баварскім дыялекце азначае «адкаркавана».

Як паведамляюць нямецкія СМІ, вялікі келіх (2 пінты, крыху больш за літр) на Oktoberfest сёлета каштуе ад 12,60 да 13,70 еўра, што ў сярэднім на 16% больш, чым на мінулым фестывалі ў 2019-м годзе. Апошнія два гады Oktoberfest не праводзіўся з-за каранавіруса, сёлета ён пройдзе з 17 верасня па 3 кастрычніка.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0