Прадстаўнік ААН Рэбека Грынспан, каментуючы ідэю пра перазапуск аміякаправоду, казала: «Перамовы рухаюцца ў правільным кірунку, і ўсе бакі на кожным узроўні прыкладаюць усе намаганні для забеспячэння станоўчага выніку», — заявіла Грынспан. Паводле яе слоў, гэта робіцца «тэрмінова» для прадухілення «харчовага крызісу ва ўсім свеце» ў наступныя гады, бо аміяк — асноўны складнік у вытворчасці нітратных угнаенняў. 

Зяленскі, аднак, заявіў, што падтрымае ідэю аднаўлення экспарту расійскага аміяку праз Украіну толькі ў тым выпадку, калі Масква верне ўкраінскіх ваеннапалонных. Гэтая заява прагучала ў інтэрв'ю Reuters.

«Я супраць паставак аміяку з Расійскай Федэрацыі праз нашу тэрыторыю. Я б зрабіў гэта толькі ў абмен на нашых палонных. Менавіта гэта я прапанаваў ААН», — сказаў украінскі прэзідэнт.

У Крамлі гэтую прапанову Уладзіміра Зяленскага, аднак, прагназавана адхілілі.

«Хіба людзі і аміяк — гэта адно і тое ж?», — заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
35