Генштаб Арменіі: Азербайджанскія сілы падышлі да горада Джэрмук
Генштаб Арменіі заявіў, што азербайджанскія вайскоўцы прасунуліся ў кірунку армянскага горада Джэрмук на 7,5 км. Страты армянскай арміі складаюць больш за 200 чалавек.
Паводле словаў начальніка Генштаба УС Арменіі Эдварда Асрана, да пачатку баявых дзеянняў 13 верасня адлегласць ад Джэрмука да мяжы з Азербайджанам складала 11—12 кіламетраў. Цяпер азербайджанскія вайскоўцы знаходзяцца за 4,5 кіламетра ад горада, сцвярджае Асран.
Усяго, паводле звестак Генштаба Арменіі, атака вялася па шасці напрамках.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ