Матвея Гранкевіча, якога абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы);
Аляксандра Бірулю, Таццяну Бірулю, Алега Гаўрылава і Сяргея Пасюка, якіх абвінавачваюць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 367 і арт. 341;
Аляксея Шышкаўца, якога абвінавачваюць у «акце тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК) і ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны» (ч. 1 арт. 361-3 КК);
Сяргея Рабцава і Іллю Краўчэўскага, якіх абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 293 КК (масавыя беспарадкі);
Віталя Жылінскага, асуджанага да трох гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і каментарыі пра вайскоўцаў, якія «ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан»;
Івана Паршына, асуджанага да двух гадоў калоніі за пасты ва ўкантакце;
Яўгена Клімава, асуджанага да пяці гадоў калоніі за кіраўніцтва тг-каналам «Петрыкаў 97%», а таксама за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала Nexta;
Сяргея Нялепку, якога абвінавачваюць паводле арт. 130 КК, арт. 293 КК і арт. 361 КК;
Роберта Кузняцова, асуджанага да пяці гадоў калоніі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса;
Яўгена Люльковіча, асуджанага на восем гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за кіраванне тг-чатам.
Мікіту Палявонку, асуджанага да чатырох гадоў калоніі за каментарыі ў тэлеграме.
Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек.





