Група навукоўцаў з Чэхіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Швецыі і Арубы высветлілі, што «сэрцы рамантычных партнёраў, якія спадабаліся адзін аднаму пры першай сустрэчы, пачынаюць біцца ў адным рытме».

Згодна з іх высновамі, менавіта сінхранізацыю частаты біцця сэрцаў прынята лічыць іскрай, якую адчуваюць закаханыя. Даследчыкі былі ўдастоеныя прэміі ў катэгорыі «Прыкладная кардыялогія».

Лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі ў 10 катэгорыях дасталіся папяровыя цыліндры, якія сімвалізуюць сабой «кантэйнер для захоўвання ўсіх іх ведаў». Акрамя таго, пераможцы атрымалі копіі купюр вартасцю 10 трыльёнаў зімбабвійскіх даляраў. Арыгіналы гэтых банкнот ужо выйшлі з абарачэння і ўяўляюць толькі калекцыйную каштоўнасць, пры гэтым нават у перыяд звароту іх можна было абмяняць толькі на некалькі даляраў ЗША.

Лаўрэаты ў іншых катэгорыях

Даследнікі з Японіі атрымалі Шнобелеўскую прэмію ў катэгорыі «Тэхніка» за працу, накіраваную на вывучэнне таго, колькі пальцаў патрабуецца чалавеку, каб павярнуць круглую клямку ў залежнасці ад яе дыяметра.

Прэмія ў катэгорыі «Гісторыя мастацтва» дасталася навукоўцам з Нідэрландаў, якія знайшлі на цагляным посудзе індзейцаў майя сведчанні таго, што яны выкарыстоўвалі клізмы з дурманлівым змесцівам у рытуальных абрадах.

Прэміі ў катэгорыі «Літаратура» за працу па вывучэнні таго, што робіць такімі складанымі для разумення юрыдычныя тэксты, удастоеныя даследчыкі з Канады, ЗША, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. У катэгорыі «Біялогія» Шнобелеўскую прэмію атрымалі даследчыкі анатамічных асаблівасцяў скарпіёнаў з Бразіліі і Калумбіі.

Прэміі ў катэгорыі «Медыцына» ўдастоіліся навукоўцы з Польшчы, якія высветлілі, што спажыванне марожанага зніжае болевыя адчуванні пацыента пры праходжанні курсу хіміятэрапіі.

Навукоўцы з Кітая, Вялікабрытаніі, Турцыі і ЗША атрымалі прэмію за навуковую працу, прысвечаную таму, па якім прынцыпе выстройваюцца качаняты, што ідуць за мамай-качкай.

Прэмію ў галіне эканомікі атрымалі навукоўцы з Італіі, якія зацікавіліся пытаннем пра тое, чаму поспеху часцей дамагаюцца не самыя таленавітыя, а самыя ўдачлівыя.

Узнагароду ў катэгорыі «тэхніка бяспекі» атрымаў шведскі навуковец, які стварыў фігуру лася для правядзення аўтамабільных краш-тэстаў.

Шнобелеўскую прэмію міру атрымалі даследчыкі з Кітая, Венгрыі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Італіі, Аўстраліі, Швейцарыі і ЗША, якія распрацавалі алгарытм, які дапамагае вырашыць, у якіх выпадках лепш схлусіць, а ў якіх варта сказаць праўду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Уладзімір / Адказаць
16.09.2022
За лася для правядзення аўтамабільных краш-тэстаў - крыўдна :) Тэма ласей/атылоп/касуль/дзікоў і т.д. на аўтадарогах - вельмі актуальная.
2
а что такое сердце? (я робот) / Адказаць
17.09.2022
Рэд., а чаму ў мяне адчуванне, што калі я іду спаць (зараз часам раней, бо стамілася кабылка), то і вы ідзеце?
0
ЯНКА / Адказаць
17.09.2022
Далі б яны яшчэ тую прэмію адмыслоўцам гэтага сайту ў катэгорыі «Журналістыка»!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру