Ракетная сістэма ATACMS. Фота ілюстратыўнае

Ракетная сістэма ATACMS. Фота ілюстратыўнае

Амерыканскія чыноўнікі разглядаюць апошнія дзеянні Украіны на полі бою як доказ таго, што зброя і разведвальныя звесткі, якія Захад перадае ў апошнія месяцы, былі эфектыўнымі. У той жа час некаторыя з іх лічаць, што яшчэ занадта рана казаць пра пераломны момант у вайне, бо ў Расіі далёка не вычарпаныя вайсковыя сілы.

Апытаныя CNN крыніцы лічаць, што сітуацыя на поле бою пакуль не змянілася настолькі, каб казаць пра рэзкую змену ў стратэгіі падтрымкі Украіны. Прынамсі, пакуль ЗША не падтрымліваюць наданне ўкраінскім сілам тактычных ракетных сістэм далёкага радыусу дзеяння ATACMS, якія Кіеў прасіў перадаць у апошнія месяцы.

Адміністрацыя Байдэна ўсё яшчэ лічыць, што наданне сістэм ATACMS, якія маюць далёкасць дзеяння да 300 кіламетраў, можа прывесці да эскалацыі, паколькі яны могуць выкарыстоўвацца для абстрэлу самой Расіі.

У канцы жніўня намеснік міністра абароны ЗША ў пытаннях палітыкі Колін Каль заяўляў, што, паводле ацэнак Пентагона, «цяпер ім (Украіне) не патрэбныя ATACMS для выканання мэтаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да цяперашніх баявых дзеянняў».

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
29