«Гэта франшыза расійскага Free&Co — яны дынамічна развіваюцца. Кіраваць рэстаранам хуткага харчавання ў Мінску будуць беларусы. Для іх гэта стартап: гэта не вядомыя рэстаратары. Але, нягледзячы на тое, што яны пачаткоўцы ў грамадскім харчаванні, у іншых сферах гэта досыць дасведчаныя людзі», — расказаў выданню намеснік дырэктара Green City Аляксандр Курач.
Адкрыццё ўстановы чакаецца ў 20-х чыслах верасня.
Сетка Free&Co адкрылася ў Расіі ў 2020 годзе, самі ўстановы таксама вядомыя пад шыльдай Freedog; у Маскве працуе 12 кропак сеткі. Яе заснавальнік — маскоўскі рэстаратар Юрый Левітас, саўладальнік і гендырэктар Black Star Burger. У меню піца, фірмовыя хот-догі, закускі, дэсерты і напоі.





