«Starlink тэстуе палярны сэрвіс з нядаўна разгорнутым карыстальніцкім тэрміналам, павялічваючы прапускную здольнасць і магчымасці падлучэння для навуковай падтрымкі», — напісалі навукоўцы, дадаўшы, што ад перспектыў карыстання такім інтэрнэт-доступам знаходзяцца «на сёмым небе ад шчасця».
Да гэтага яны працавалі са звычайным інтэрнэт-кабелем з усім, што з гэтага вынікае.
Запуск Starlink на антарктычнай станцыі Мак-Мердак азначае, што спадарожнікавы інтэрнэт Starlink, прапанаваны кампаніяй Ілана Маска, афіцыйна запушчаны на ўсіх кантынентах.





