Аляксандр Лукашэнка ад пачатку пандэміі кавіду адмаўляў небяспечнасць гэтай хваробы і тарпедаваў спробы беларускіх медыкаў увесці масачны рэжым.

Кавід у Беларусі забраў дзясяткі тысяч жыццяў. Па «лішняй смяротнасці» за 2020—2021 гады Беларусь мае адзін з найгоршых паказчыкаў у свеце.

Кавідная палітыка Кітая была зусім іншая — выключна строгая.

У выніку на сустрэчы з Сі Цзіньпінам Аляксандр Лукашэнка зрабіў тое, чаго ніколі не рабіў у Беларусі — надзеў рэспіратар. Ëн мусіў сябе пераламаць, каб на такое пайсці. Нават пры наведванні медыцынскіх устаноў ён на просьбу лекараў часам надзяваў маску, але рабіў гэта дэманстратыўна няправільна, чыста фармальна.

Прэс-служба Лукашэнкі паспрабавала жартаваць, «што Піневічу не ўдавалася, але Сі змог». Але па факце Аляксандр Лукашэнка мусіў прыняць чужыя правілы гульні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Ба ! / Адказаць
15.09.2022
Як ён там казаў некалі ? Кшталту, ня трэба прымушаць людзей насіць маскі, няхай кожны вырашае сам, ці патрэбна яму карыстацца маскай, і ён ніколі яе не чапляў. Ну, вось, на трэці год пандэміі вырашыў інакш. Магчыма таму, што на пярэдадні сустрэчы не кульнуў 0,5 гарэлкі, не падыхаў дымам ля вогнішча і не паезьдзіў на трактары...
2
даведка / Адказаць
15.09.2022
Респиратор не презерватив и не лубрикант, поэтому никак не защитит и не поможет в позиции Лукашенко...
3
даведка / Адказаць
15.09.2022
Респиратор с китайским флагом на Лукашенко ещё хуже, чем российский паспорт за пазухой у Сахащика.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру