«Калі будзе нейкая ўніверсальная форма характарыстыкі, якую кожная ўстанова адукацыі дакладна запоўніць і будзе разумець сваю адказнасць — тады гэта характарыстыка зможа спрацаваць на дзяржаўную карысць. Мы ўбачым актыўных рабят, якія бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. На мой погляд, гэта таксама можа быць адным са складнікаў кампанентаў усёй прыёмнай кампаніі», — сказала Марына Ільіна.

Наталля Качанава станоўча ацаніла прапанову. Яна заявіла, што характарыстыка сапраўды патрэбная.

«Крытэрыі павінны быць, бо не толькі вучоба характарызуе дзіця. Але калі ты даў характарыстыку, то нясеш за гэта адказнасць», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

У савецкі час пісьмовыя характарыстыкі былі абавязковыя для абітурыентаў ВНУ і для ўладкавання на працу, а таксама для іншага прасоўвання па сацыяльнай лесвіцы. У характарыстыках звычайна пісалі пра ідэалагічную адданасць чалавека савецкай сістэме і асабісты ўдзел у будаўніцтве камунізму. З часам яны вырадзіліся ў фармальнасць.

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6