Фота: БелТА
Па словах чыноўніка, з-за санкцый сур'ёзна змянілася адлегласць перавозкі беларускіх грузаў: з 600 км праз парты Балтыкі ў Літве і Латвіі яна дасягнула тысячы і больш км. Таму ўлады краіны вырашылі пераарыентаваць пастаўкі на марскія парты Расіі.
У лютым 2021 года было падпісанае міжурадавае пагадненне аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў, прызначаных на экспарт у трэція краіны, праз расійскія марскія парты.
— У гэтым годзе ўнеслі адпаведныя змены ў пагадненне. Для нас адкрылі, акрамя паўночна-заходніх, парты паўднёвага кірунку, — дадаў першы намеснік міністра Ляхновіч.
Цяпер ідзе праца над пагадненнем па перавалцы беларускіх грузаў праз Расію — гэта як сухапутныя маршруты, так і парты РФ.
— Але, не чакаючы гэтага пагаднення, мы разам ужо выбудавалі пэўныя ланцужкі паставак беларускай прадукцыі. Задзейнічаныя парты РФ дазволяць нам паспяхова выйсці на рынкі Ірана і Індыі, аднавіць паток, які раней ішоў праз парты Балтыкі, — заявіў Аляксей Ляхновіч.





